2007-07-26 Еўрадыё даследавала Wi-Fi-кропкi ў Мiнску
Еўрадыё вырашыла высветліць, на якіх лавачках Мінска можна карыстацца інтэрнетам. Тыдзень назад пачалася праца бездротавых сетак. Захапіўшы з сабой ноўтбук з падтрымкай Wi-Fi, я рушыў па маршруце: гасцініца Юбілейная, Планета, Мінск, Кастрычніцкая, Чыгуначны вакзал.
Седзячы на паркане ў двадцаці метрах ад гасцініцы Кастрычніцкая, я змог лёгка наладзіць інтэрнет на высокай хуткасці. Файлы закачваліся па 90 – 100 кілабайт у секунду, а тым часам я слухаў Еўрадыё ў рэальным часе. Але гэта аказалася самая хуткая кропка сярод усіх астатніх у горадзе. Адыйшоўшы ад будынка яшчэ на 20 метраў, якасць сігналу амаль не змянілася. Ля Рэзідэнцыі захавалася стабільна высокая хуткасць загрузкі файлаў.
Потым вырашыў падыйсці да тэатру Лялек, а гэта больш за 60 метраў ад уваходу ў гасцініцу. Інтэрнет працаваў без збояў. Ля кінатэатру “Піянер” камп’ютэр знайшоў Wi-Fi сетку на адлегласці 120-130 метраў. Гэта значыць, што прэзідэнт, супрацоўнікі кінатэатру “Піянер”, тэатру Лялек, гістфаку, а ттаксама рэзідэнцыі, чые вокны выходзяць у бок гасцінічнага комплексу, могуць смела карыстацца інтэрнетам..
Самая ж вялікая плошча пакрыцця аказалася на чыгуначным вакзале. Тут насамрэч на кожным паверсе можна, седзячы за гарбатай ці кавай вывучаць прасторы інтэрнету. Тое самае можна рабіць ў радыюсе 60-70 метраў ад галоўнага корпуса вакзала, а таксама на супрацьлеглым баку вуліцы Бабруйскай. Але ж хуткасць тут падае да 10-20 кілабайт у секунду.
Ля гасцініцы Юбілейнай, Беларусь ды Планета, найбольш зручна сядзець на бліжэйшых лавачках на адлегласці 20-30 метраў.
У бліжэйшы тыдзень Wi-Fi з’явіцца ў гасцініцах Агат і Спадарожнік. Таму жыхары прылеглых да гатэля дамоў могуць смела спрабаваць падлучыцца да інтэрнету.
Цяпер сеткі Wi-Fi працуюць у тэставым рэжыме. "Белтэлекам" дазволіў напрацягу некалькіх месяцаў бясплатна імі карыстацца.
– Людзі зацікаўлены. І чым хутчэй яны прывыкнуць да Wi-Fi, тым болей кропак мы будзем адкрываць. Як мы будзем тарыфікаваць высветліцца хутчэй за усё да зімы. Тое што доступ будзе па картках – гэта дакладна. А для якіх катэгорый грамядзян ён будзе платны,ці бясплатны, гаварыць яшчэ рана. Хутчэй за усё, гэта будзе тарыфікацыя па колькасці скачваемай інфармацыі.
Еўрарадыё даведалася, што ў новым навучальным годзе студэнтам будзе чым заняцца на лекцыях, ёсць планы правесці Wi-Fi ва універсітэтах. Канешне, калі з гэтым згодзіцца міністэрства адукацыі ці рэктары універсітэтаў.
Прэс-цэнтр “Белтэлекам”:
– Да пачатку студэнцкага перыяду можа ўжо дзе і будзе: у БДУ ці іншых якіх універсітэтах. Першае слова будзе залежыць не ад нашага боку, але хутчэй ад рэктараў, нават, думаю, хутчэй ад міністэрства адукацыі.
Даведка Еўрарадыё:
Wi-Fi – тэхналогія перадачы дадзеных на радыёхвалях. З'явілася ў 90-х гадах. У цяперашні час Wi-Fi актыўна выкарыстоўваецца пры стварэнні зон бяздротавага доступа ў інтэрнет.
Для таго, каб падключыцца да сеткі Wi-Fi у сваім партатыўным камп’ютэры трэба мець Wi-Fi – адаптэр. Звычайна усе новыя мадэлі маюць гэты адаптэр і падтрымліваюць пратакол бяздротавай перадачы дадзеных.
Пасля неабходна праверыць, ці пастаўлены драйверы на кампутары. Яны звычайна пастаўляюцца ў інсталяцыйным дыску да ноутбука ці знаходзяцца ў базе драйвераў аперацыйнай сістэмы. Пасля таго, як вы праінсталюеце драйверы, не запамятайце зняць блакіроўку на корпусе камп’ютэра, ці ў BIOSe.
Кропкі Мінска, дзе ёсць бясплатны Wi-Fi:
Кропка у Мінску
|
Фактычная хуткасць скачвання на адлегласці 10-15 метраў* (кілабайт ў секунду)
|
Максімальная працоўная адлегласць а будынка з Wi-Fi (у метрах)
|
Каментар для найлепшай хуткасці
|
г. «Юбілейная»
|
50 – 60
|
30 – 40
|
лавачкі з лева ад уваходу
|
г. «Беларусь»
|
25 – 60
|
30
|
непадалёк ад увахода
|
г. «Планета»
|
20 – 35
|
40
|
нязручны падыход хіба, што на лавачках ля ўваходу, ці на паркане ля фантанаў
|
Чыгуначны вакзал
|
20 – 30
|
50 – 60
|
парканы побач, кавярні ўнутры
|
г. «Мінск»
|
80 – 90
|
20
|
побач няма лавачак, можна на паркане з кветкамі размясціцца
|
г. «Кастрычніцкая»
|
70 – 75
|
50 – 130
|
на парканах Кінатэатру Піянер, Тэатру Лялек, ля падыходу да гасіцініцы
|
*Максімальная хуткасць доступа для аднаго карыстальніка пры вопытнай эксплуатацыі складае адзін мегабіт у секунду.
© Еўрапейскае радыё для Беларусі
Последние новости: 24.04.14 Десятилетний teXet. Китайские гаджеты с питерской адаптацией ад слувутага нашага земляка.
17.09.12 МТС продолжил экспериментировать с безлимитным интернетом
05.09.12 Velcom в посткризизной среде. Инвестиции в абонентов
28.04.12 Huawei на ТИБО-2012. Решения департамента Enterpise и новые терминалы
27.04.12 Velcom на ТИБО-2012: свежие мобильные приложения и семинар о технологии M2M
27.04.12 МТС на ТИБО. Старт фиксированного интернет-доступа и технологические новинки в партнерстве с ведущими вендорами
26.04.12 Nokia Siemens Networks на ТИБО-2012
25.04.12 Белтелеком на ТИБО-2012
25.04.12 Министр связи - о приватизации, новациях в распределении частот и сроках отключения аналогового телевещания.
20.04.12 Приобрести радиоэлектронные средства станет возможно без разрешения БелГИЭ
19.04.12 МТС предоставил своим абонентам бонусный ночной трафик
|